НА ВЯЛІКДЗЕНЬ

Прышлі анёлы да Айца-Бога,
Казалі Богу: «Чалом, чалом!
Ідзём з далёкай мы пуць-дарогі. —
Мы з Беларусі хвалу нясём.
Хрыстос ўваскрос!
Дзе людзі спалі — усе паўсталі
Жыццё на волі адбудаваць,
У родным краі усе пачалі
Ратаі долю сабе каваць.
Хрыстос ўваскрос!
Да ночы позняй з самага рана
Адбудаванне ідзець без мер.
I хлебаробы пайшлі ў пашану.
Над імі зорка блішчыць цяпер.
Хрыстос ўваскрос!»
Казаў анёлам Гасподзь Магутны:
«Гэй, дайце ў звоны сярод нябёс,
Што Беларускі народ пакутны
Уваскрос!..» Хрыстос ўваскрос!

Size