М. БАГДАНОВІЧУ

Вясновая ліра, чароўная ліра,
На раніцы грала аб сонцы:
I струны спявалі аб зорачнай шыры,
I струны спявалі бясконца;
I вабілі згукі зямныя абшары,
I песні ліліся у хвалі.
I рэха будзіла таемныя мары,
I плакалі людзі ад жалю...
Бо нельга не плакаць, як блізкі з чужыны
А бедных ратаях гавора:
Бо нельга не плакаць аб роднай краіне,
Дзе здзекі, пакута і гора.
Паэта душа супакою не знала,
Бо думкі да высі імчалісь;
Імчалісь да пушчы, да рэчнага вала,
Іграў ён, а струны ўсе рвалісь...
Ўсе рвалісь, бо спеваў магутныя клікі
Замоцны былі, завялікі...
Са струнамі ліры і струны душы
Парвалісь...
...Далёка ад роднай мяжы
Пайшоў наш паэт той адвечнай дарогай,
Што йдзець аж да Самага Бога.
Бо полымя сэрца паліла — не грэла.
Ў тым полымі сэрца згарэла...
А песні паэта на нашай зямлі
Спявае сын гора, тугі.
Іх зыкі не моўкнуць — не змоўкнуць ніколі
Змітрок Бядуля
У вёсках убогіх на полі.
Душа песняра іх жыццём акрапіла,
Дала ім натхнёную сілу;
I людзі іх слухаюць — слухаць іх будуць,
Ніколі аб іх не забудуць...

Size