НА СМЕРЦЬ А. БУРБІСА

I Яшчэ адна, яшчэ адна ахвяра і
Пайшла туды — ў харомы цішыні...
Над гудам бур, пад чырванню пажараў
Правёў баец гады свае і дні.
Зашмат іх шло, зашмат іх шло ў магілы
У расквіце лет, зарання, без пары.
Яшчэ адна, як пламень, згасла сіла
Пад абрусом спяваючай зары.
Пайшоў баец у княства светлых ценяў,
Пад златаблеск адвечных курганоў.
Яго душа пад ззяннем кос-праменняў
Спачын знайшла пад вэльмам тайных сноў.
А не знайшлі жывыя ў нас спачыну, :
Якім жыццё судзіла той жа шлях. !
У памяць тых, хто без пары загінуў,
За Беларусь падымем вольны сцяг!

Size