Ралля

Яшчэ сярод гушчароў ляжаў закарэлы снег, яшчэ свежыя лужыны лёдам ценькім пакрыліся, але вясна жыватворная ўжо запанавала над вёскай. Цёпла грэла сонейка, і пачалі пукацца маладыя бярозкі. У першы раз пасля доўгай сцюдзёнай зімы выбраўся малады аратай на свой шнур.
Перажагнаўся, яшчэ раз агледзеў новыя нарогі і схінуўся над сахой.
Як роўныя доўгія струны, ляглі адна за другой чорныя барозны... Запахла свежым тлустым чарна-зёмам...
Ралля мяккімі грудкамі сваімі заблішчала сярод крушняў, на абшырнай даліне.
Дзе-нідзе бялелі сярод раллі леташнія карэнні траў.
Апусціліся вароны з старога дуба і пачалі зважны агляд раллі.
3 крыкам прывалюхалі гусі. Ажыла ралля...
Заківаўся, зашаптаў высокі дуб... Закалацілася сэрца аратая, абхапіў ён мазолістымі рукамі сваімі абсмалены пень на мяжы, і неяк само выовалася з грудзей яго:
— Зямелька, матка наша!
Ніжэй апусціўся ён і пацалаваў свежую зямлю.

Size