ПРЫСЯГА

Усёй душой, гарачым сэрцам
Беларусь усю кахаем.
I за волю хоць памерці
Прысягаем! Прысягаем!
Родны межы бараніці,
Мець апеку над ратаем,
Аж пакуль мы будзем жыці,
Прысягаем! Прысягаем!
Быць дазорчымі бязмежна
Хочам над гаротным краем,
Быць тут вартаю жалезнай
Прысягаем! Прысягаем!
Да апошняй кроплі сілы
Біцца з ворагам жадаем,
Бараніці край свой мілы
Прысягаем! Прысягаем!
Родну мову шанаваці, —
Скарб багаты, што мы маем, —
Ратаваці зямлю-маці
Прысягаем! Прысягаем!
Беларускім ясным небам,
Што блішчыць над цёмным гаем,
I мазольным нашым хлебам
Прысягаем! Прысягаем!
Беларускаю нядоляй,
Што усюды спатыкаем,
Нашай ніваю і полем Прысягаем!
Прысягаем!
Беларускай праўдай чыстай,
Што мы ведаем і знаем.
Нашым Нёманам серабрыстым
Прысягаем! Прысягаем!

Size