СНЯЖЫНКІ

Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.
Насіліся, кружыліся
Над ціхімі налямі,
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.
Над ёлкамі, над хвойкамі
Спявалі спевы-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі ,
Будуем тут у гаі.
Маленькія, міленькія
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У свепленькія хаткі!
Вушастыя, пушыстыя,
3 драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі,
У хаткі к нам таксама!»
Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
Будуем тут у гаі».

Size