Перейти к содержимому

На небе зорка маладая
Уся разгарэлася ў агне.
Чуць слабы вецярок у гая
Пабегі цененькія гне.
Паўночны час… Начныя цені
Ля хатак ціхенькіх ляжаць,
У пары глухой, ў людскім сяленні
Німа ніводнага — ўсе спяць…
Адны начлежнікі ля рэчкі
Талпой рагочуць у агня,
Нясуцца бойкія славечкі,
Нясуцца гутаркі да дня…
Пяюдь — як быццам волны скачуць,
I ўвось дзірван кіпіць…
Пяюць — як быццам стогнуць… плачуць…
Страх бярэ, аж мгла дрыжыць…
У той песні — зверства глоткі п’янай,
Адвага… ліха муяшка…
I сумнасць люда-бедака.

© biadulia.ru