Перейти к содержимому

Ты слязамі і крыжамі
Адзначаў пакутны шлях.
Гнаўся голад, гнаўся холад,
За табою гнаўся страх.
I старыя і малыя
Уцякалі хто куды,
А пажары па абшарах
Парабілі шмат бяды.
Ад краіны да краіны
Разбрыліся ўцекачы.
Стогн нядолі ў пустым полі,
Стогн удзень і па начы.
I баракі для прымакаў
Будавалі ў гарадах.
I капалі дзе папала
Долы-ямы ў пустырах.
Маці лямант па-над ямай:
«Ой, і жыў ты, як не жыў…»
Эх, занадта, забагата
Тут раслі твае крыжы…
А мацнейшы, адбарнейшы
У акопах дзесь гніе.
Па ім кулі спевы-гулі
Там заводзяць на вайне.

© biadulia.ru